УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
"БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЫЧНЫ КАЛЕДЖ
ІМЯ РЫГОРА ШЫРМЫ"

Наш адрас: 224030, г. Брэст, вул. Гогаля, 7
Тэлефон: 34-08-55 (прыёмная)
Факс: 59-06-07
Электронны адрас: muscollege@brest.by

РЭЖЫМ РАБОТЫ
      панядзелак - пятніца
     08.30 - 13.00
     13.30 - 17.00

Панядзелак - пятніца
06.30 - 08.00; 19.15 - 21.00 - час для самападрыхтоўкі навучэнцаў;
08.10 - 19.10 - навучальныя заняткі;
13.50 - 15.30 - чацвер - ідэалагічныя і выхаваўчыя мерапрыемствы;
Адзіны дзень інфармавання - трэці чацвер кожнага месяца.
Субота
06.30 - 8.00; 15.35 - 18.00 - час для самападрыхтоўкі навучэнцаў;
08.10 - 15.30 - навучальныя заняткі.
Нядзеля і святочныя дні
09.00 - 16.00 - час для самападрыхтоўкі навучэнцаў.

Дырэктар

Літвінчук Сяргей Васільевіч
кабінет №7
тэлефон 53-65- 85
Прыём па асабістых пытаннях
Серада 11.00-13.00
Пятніца 11.00-13.00

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Ступень Ірына Уладзіміраўна
кабінет №4
тэлефон 53-65-88

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Рабцэвіч Таццяна Міхайлаўна
кабінет №3
Тэлефон 53-65-94

Метадычны кабінет

Макарчук Святлана Вячаславаўна
Сцепавой Андрэй Пятровіч
кабінет №201
тэлефон 57-03-60
электронная пошта metodistbgmk@gmail.com

Інтэрнат

загадчык
Рапінчук Зінаіда Уладзіміраўна
вул. Брэсцкіх Дывізій д. 27А
тэлефон 94-19-28

Прыёмная дырэктара

кабінет №7
Панасюк Людміла Іванаўна - сакратар
тэлефон 34-08-55

Загадчык аддзялення

Захарчук Аляксей Міхайлавіч
кабінет №5
тэлефон 53-65-32

Кіраўнік практыкі

Дземянюк Віктар Леанідавіч
кабінет №6
Тэлефон 53-65-63

Бухгалтэрыя

Кавальчук Іна Яўгеньеўна - галоўны бухгалтар
Асіпюк Валянціна Анатольеўна - бухгалтар
кабінет № 12
тэлефон/факс 59-06-07 

Юрысконсульт

Іпалітава Алёна Сяргееўна
кабінет № 13
тэлефон 57-07-22 

Вучэбная частка

тэлефон 53-65-17 

Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы"

Галоўнай задачай дзейнасці каледжа з'яўляецца задавальненне патрэбнасці ўстаноў культуры і адукацыі галіны культуры Рэспублікі Беларусь у спецыялістах з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па наступных спецыяльнасцях:

2-16 01 02 Дырыжыраванне (па напрамках)
2-16 01 31 Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)
2-16 01 32 Спевы акадэмічныя
2-17 03 01-03 Мастацтва эстрады (спевы)
2-21 04 31 Музыказнаўства
2-17 01 01-01 Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно))

У структуры каледжа - сектар практыкі. Вялікую канцэртную дзейнасць вядуць творчыя калектывы. Сярод іх - Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Аркестр рускіх народных інструментаў, сем калектываў са званнем "народны": сімфанічны аркестр, аркестр беларускіх народных інструментаў, духавы, камерны аркестры, маладзёжны хор, хор народнай песні "Купавушка", ансамбль цымбалістаў "Лілея.

У каледжы ажыццяўляюць працу шэсць творчых аб'яднанняў: "Камертон", "Con anima", "Дырыжор-хармайстар", "Адраджэнне беларускіх народных абрадаў", "Фарбы аркестравага гучання", творчая майстэрня па кампазіцыі. Іх дзейнасць накіравана на развіццё творчых здольнасцей вучняў па кампазіцыі, аркестроўцы, пастаноўцы народных абрадаў, выканальніцтве, на пашырэнне кругагляду, асваенне тэматыкі, што выходзіць за межы вучэбнай праграмы. Справаздачы творчых аб'яднанняў праходзяць у форме тэатралізаваных пастановак, канцэртаў, справаздач творчых майстэрняў, конкурсаў творчых работ.
Навучэнцы каледжа паказваюць высокія вынікі ў выканальніцкіх і творчых конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Рэспубліцы Польшча і іншых еўрапейскіх краінах, з поспехам удзельнічаюць у майстар-класах і алімпіядах.

Заахвочваннямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ўдастоены 89 вучняў каледжа.

Сярод выпускнікоў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа (вучылішча) - Заслужаныя дзеячы культуры і мастацтва.

Разам з адукацыйнай дзейнасцю калектыў каледжа вядзе вялікую канцэртную дзейнасць, актыўна прапагандуе музычнае мастацтва сярод жыхароў горада, рэалізуе такія творчыя праекты, як "Брэсцкі музычны каледж - роднаму гораду", "Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва", "У Шырмы без шырмы" сумесна з праграмай "Утренний эспрессо" тэлерадыёкампаніі "Брэст", на базе каледжа праводзіцца Міжнародны конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра.