2 сакавіка 2024 года

ІV Абласны конкурс інструментальных калектываў

«Берасцейскі калейдаскоп»

ПАЛАЖЭННЕ аб IV Абласным конкурсе iнструментальных калектываў «Берасцейскi калейдаскоп»

Арганізатары

Арганізатарамі абласнога конкурсу iнструментальных калектываў «Берасцейскi калейдаскоп»  (далей –конкурс) з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы” (далей – Брэсцкі музычны каледж).

Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

  • выяўленне і падтрымка таленавітых маладых музыкантаў (навучэнцаў устаноў адукацыі), развіццё іх творчых здольнасцей і павышэнне прафесійнага ўзроўню;
  • папулярызацыя беларускага музычнага мастацтва, захаванне нацыянальных традыцый і пошук новых шляхоў развіцця інструментальнага выканальніцтва;
  • развiцце аркестравага выканальніцтва у Брэсцкай вобласці.
У конкурсе могуць прымаць удзел творчыя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, устаноў адукацыі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Для непасрэднага кіравання правядзеннем конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт).

Аргкамітэт:

  • ажыццяўляе кіраванне падрыхтоўкай і правядзеннем конкурсу;
  • разглядае і зацвярджае склад журы конкурсу;
  • узаемадзейнічае з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці і іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення і асвятлення конкурсу ў сродках масавай інфармацыі;
  • зацвярджае сумы ўзнагароджанняў членаў журы;
  • вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення конкурсу.
 Пасяджэнні аргкамітэту лічацца правамоцнымі, калі ў іх бярэ ўдзел не менш за дзве трэці яго складу. Рашэнні аргкамітэту прымаюцца адкрытым галасаваннем і лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала больш паловы членаў аргкамітэту з прысутных на пасяджэнні.
Рашэнне аргкамітэту афармляецца пратаколам, які падпісвае старшыня аргкамітэту.
Умовы правядзення конкурсу.

Конкурс праводзіцца ў наступных катэгорыях:

творчыя аркестравыя калектывы:

творчыя аркестравыя калектывы духавых інструментаў;
творчыя аркестравыя калектывы народных інструментаў;
творчыя змешаныя аркестравыя калектывы;

ансамблi:

ансамблi духавых інструментаў;
ансамблi народных інструментаў;
ансамблi струнна-смычковых інструментаў;
змешаныя ансамблi.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап – адбор па відэаматэрыялах. Творчы калектыў, адабраны для ўдзелу ў наступным этапе конкурсу атрымлівае запрашэнне на адрас электроннай пошты, паказаны ў заяўцы.

Другi этап праводзіцца на базе Брэсцкага музычнага каледжа 2 сакавіка 2024 г.

Конкурс праводзіцца асобна па катэгорыях. Парадак выступлення ўдзельнікаў конкурсу вызначаецца аргкамітэтам.

Конкурсная праграма ў абавязковым парадку павінна ўключаць:

  • твор беларускага кампазітара або твор на фальклорнай аснове;
  • віртуозны твор;
  • вакальны або інструментальны акампанемент.
  • Агульная працягласць гучання не павінна перавышаць 15 хвілін. Уносіць змяненні ў заяўленую праграму не дапускаецца.
  • Выкарыстанне фанаграм забаронена.
Колькасць удзельнікаў аркестравага калектыву: ад 15 да 35 (у тым ліку канцэртмайстраў).

Колькасць удзельнікаў ансамблевага калектыву: ад 4 да 14 (у тым ліку канцэртмайстраў).

У складзе аркестра, зыходзячы з яго колькаснага складу, дапускаецца ўдзел канцэртмайстраў згодна табліцы:

Агульная колькасць аркестрантаў (уключаючы канцэртмайстраў)

Максімальная дапушчальная колькасць канцэртмайстраў
15-20
4
21-26
6
27-35
8
Для творчых аркестравых калектываў духавых інструментаў дапускаецца ўдзел 8 (васьмі) канцэртмайстраў незалежна ад колькасці ўдзельнікаў калектыву.

У складзе ансамбля, зыходзячы з яго колькаснага складу, дапускаецца ўдзел канцэртмайстраў згодна табліцы:

Агульная колькасць аркестрантаў (уключаючы канцэртмайстраў)

Максімальная дапушчальная колькасць канцэртмайстраў
4-61
7-102
11-143

Для ўдзелу ў конкурсе ўстанова адукацыі, у якой дзейнiчае калектыў, накіроўвае наступныя дакументы:

заяўку на ўдзел (у фармаце doc, docx);
творчую характарыстыку калектыву (у фармаце doc, docx);
адну каляровую фатаграфію творчага аркестравага калектыву ў электронным варыянце памерам не менш 13 х 18 см (300 dpi, фармат jpg);
відэаматэрыял з выкананнем конкурснай праграмы (спасылка на рэсурс, дзе размешчаны відэазапіс).

Відэаматэрыял трэба размясціць на адным з наступных рэсурсаў (файлаабменнікаў):

Патрабаванні да відэаматэрыялаў:

  • відэазапіс павінны быць выкананы якасна, без скажэння відэа і гуку;
  • запіс ажыццяўляецца на сцэне;
  • форма адзення канцэртная. Запісаная праграма ў адвольнай форме вопраткі не будзе прымацца да праслухоўвання;
  • удзельнік (можна выкладчык, канцэртмайстар) павінен аб'явіць выкананую праграму;
  • камера не павінна выключацца паміж творамі, конкурсныя творы выконваюцца запар без выключэння камеры, відэа дасылаецца адным файлам;
  • мантаж (відэа, аўдыё) запісу не дапускаецца.
Матэрыялы, накіроўваюцца не пазней 26 студзеня 2024 года на адрас электроннай пошты Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з паметкай “У аргкамітэт конкурсу «Берасцейскi калейдаскоп».

Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, да разгляду не прымаюцца.

Уступны ўзнос адсутнічае. Кожны ўдзельнік калектыву (уключаючы кіраўніка і канцэртмайстраў) падчас рэгістрацыі абавязаны набыць квіток на ўрачысты канцэрт-закрыццё конкурсу, які адбудзецца пасля конкурсных праслухваньняў 2 сакавіка 2024 года.

Кошт квiтка – 3 рубля.

Для прафесійнай ацэнкі канкурсантаў аргкамітэт зацвярджае склад журы, якое складаецца з беларускіх музыкантаў, выкладчыкаў ўстаноў адукацыі сферы культуры.

Журы:

  • ацэньвае прафесійны і творчы ўзровень аркестравага выканання;
  • афармляе пратаколы выніковых праслухоўванняў калектываў;
  • вызначае пераможцаў конкурсу і прадстаўляе іх спіс аргкамітэту для ўзнагароджання дыпломамi;
  • інфармуе канкурсантаў аб выніках іх удзелу ў конкурсе.
Рашэнні журы прымаюцца на пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі, якія падпісваюць усе члены журы.

Журы мае права не вызначаць пераможцу ў любой з катэгорый.

Пасяджэнне журы лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве трэці яго складу.

Усе рашэнні журы канчатковыя і перагляду не падлягаюць.

Пераможцы конкурсу ва ўсіх катэгорыях атрымліваюць дыпломы I, II, III ступені, іншыя ўзнагароды.

Кантакты конкурсу:

Арганізацыйныя пытанні

+375162 53 65 88

Інфармацыя

+37529 223 71 88 

Захарчук Аляксей Мiхайлавiч

Юрыдычны адрас

224030 г. Брэст, вул. Гогаля, 7, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы»

Вэб-сайт: mus.brest.by