19 марта 2022 года

Областная олимпиада по музыкально-теоретическим дисциплинам для учащихся ДМШИ и ДШИ

ПАЛАЖЭННЕ аб абласной алімпіядзе па музычна-тэарэтычных дысцыплінах

Арганізатары

Арганізатарамі абласной алімпіяды па музычна-тэарэтычных дысцыплінах (далей – алімпіяды) з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы”.

Мэта алімпіяды:

  • Мэтай алімпіяды з'яўляецца выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых навучэнцаў Брэсцкай вобласці ў сферы музычнай адукацыі, стымуляванне іх асобаснага росту.

Задачы алімпіяды:

  • павышэнне якасці падрыхтоўкі вучняў па прадметах музычна-тэарэтычнага цыкла;
  • стымуляванне цікавасці да вывучэння музычна-тэарэтычных дысцыплін;
  • пашырэнне кругагляду вучняў, далучэнне іх да айчыннага і сусветнай культурнай спадчыны;
  • актывізавацыя прафарыентацыйнай работы;
  • развіццё форм творчага супрацоўніцтва ў сістэме ДШМ - УССА;
  • стымуляванне прафесійнага росту настаўнікаў музычна-тэарэтычных дысцыплін.
У алімпіядзе могуць браць удзел навучэнцы ДШМ, ДМШ і ўстаноў адукацыі сістэмы Міністэрства адукацыі (далей – удзельнiкi алiмпiяды).
Для непасрэднага кіравання правядзеннем конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт).

Аргкамітэт:

  • ажыццяўляе кіраванне падрыхтоўкай і правядзеннем алімпіяды;
  • разглядае і зацвярджае склад журы алімпіяды;
  • узаемадзейнічае з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці і іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення і асвятлення алімпіяды ў сродках масавай інфармацыі;
  • вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення алімпіяды.
Пасяджэнні аргкамітэту лічацца правамоцнымі, калі ў іх бярэ ўдзел не менш за дзве трэці яго складу. Рашэнні аргкамітэту прымаюцца адкрытым галасаваннем і лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала больш за палову членаў аргкамітэту з прысутных на пасяджэнні.
Рашэнне аргкамітэту афармляецца пратаколам, які падпісвае старшыня аргкамітэту.
Умовы правядзення алімпіяды

Алімпіяда праводзіцца па дзвюх узроставых групах:

I група

навучэнцы 7 класа сямігадовага тэрміну навучання ДШМ (ДМШ, ДМШМ)
навучэнцы 9 класа сярэдніх школ (гімназій) з музычна-эстэтычным напрамкам.

II група

навучэнцы 5 класа пяцігадовага тэрміну навучання ДШМ (ДМШ, ДМШМ).

Да ўдзелу ў алімпіядзе дапускаюцца таксама навучэнцы перадвыпускных класаў (6 па 7/г. i 4 па 5/г.); яны ўдзельнічаюць у алімпіядзе на агульных умовах

Для ўдзелу ў конкурсе ўстанова адукацыі, у якой дзейнiчае калектыў, накіроўвае наступныя дакументы:

заяўку на ўдзел (у фармаце doc, docx);
копію дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні);
Заяўкі на ўдзел у алімпіядзе прымаюцца да 14 сакавіка 2022 года (уключна). Форма заяўкі прыкладаецца. Усе матэрыялы прадастаўляюцца ў электронным выглядзе як дадатак да формы заяўкі і дасылаюцца на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..  Пытанні наконт заяўкі і ўдзелу ў алімпіядзе па кантактных тэлефонах:

(8 0162) 57-03-60 Святлана Вячаславаўна Макарчук, метадыст каледжа, старшыня цыклавой камісіі "Гісторыя музыкі"
(8029) 560-51-05 Ганна Уладзіміраўна Манько, старшыня цыклавой камісіі «Тэорыя музыкі»
У выпадку хваробы кандыдата па рашэнні адміністрацыі накіроўваючага боку можа быць праведзена замена ўдзельніка, пра што паведамляецца ў аргкамітэт алімпіяды не менш, чым за 2 каляндарныя дні да пачатку яе правядзення (не пазней за 10.00 17 сакавіка 2022 года).

Алімпіяда праводзiцца ў адзiн тур у Брэсцкім музычным каледжы 19 сакавіка 2022 года. Рэгламент правядзення:
рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00 да 9.45 (фае каледжа);
адкрыццё алімпіяды з 9.45 да 10.00 (камерная зала, першы паверх);

Выкананне конкурсных заданняў з 10.00 (па аўдыторыях).
Для прафесійнай ацэнкі ўдзельнiкаў аргкамітэт зацвярджае склад членаў журы алімпіяды (далей– журы) у колькасці не больш за пяць чалавек у кожнай катэгорыі.

У склад журы ўключаюцца выкладчыкі цыклавых камісій "Тэорыя музыкі» і "Гісторыя музыкі" УА «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы».

Журы:

  • ацэньвае прафесійны і творчы ўзровень удзельнiкаў алiмпiяды;
  • афармляе пратаколы вынікаў галасавання на алімпіядзе;
  • выбірае прызёраў і дыпламантаў алімпіяды, уладальнікаў спецыяльных прэмій і ўзнагарод у кожнай з катэгорый і ўзроставых груп алімпіяды і прадстаўляе іх спіс у аргкамітэт для ўзнагароджання;
  • інфармуе ўдзельнiкаў алiмпiяды аб выніках іх удзелу ў алімпіядзе.
Сярэдні бал па дысцыплінах «Сальфеджыа» і «Музычная літаратура» разлічваецца асобна матэматычным складаннем адзнак па ўсіх формах работы дадзенай дысцыпліны.
Агульны бал вылічваецца матэматычным складаннем сярэдніх балаў, якія ўдзельнік атрымаў па дзвюх дысцыплінах - «Сальфеджыа» і «Музычнай літаратуры».

Размеркаванне прызавых месцаў і спецыяльных узнагарод адбываецца шляхам галасавання ўсіх членаў журы.

У выпадку, калі ў алімпіядзе прымае ўдзел вучань альбо сваяк члена журы, дадзены член журы абавязаны адмовіцца ад судзейства ў той узроставай групе, дзе бярэ ўдзел яго вучань (сваяк).

Рашэнні журы прымаюцца на пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі, якія падпісваюць члены журы. Журы правамоцна прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за дзве трэці ад яго поўнага складу.

Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы. У выпадку роўнасці галасоў меркаванне старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Усе рашэнні журы канчатковыя і не могуць быць аспрэчаны.

Журы мае права: дзяліць, прысуджаць і не прысуджаць прызавыя месцы; узнагароджваць удзельнікаў спецыяльнымі граматамі (прызамі). Узнагародныя матэрыялы будуць накіроўвацца на электронную пошту ДШМ ўсім удзельнікам. Калі нашага ліста там не апынецца, звярніцеся ў аргкамітэт па адрасе Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Журы пакідае за сабой права ўзнагародзіць спецыяльнымі граматамі ўдзельнікаў за якаснае выкананне асобных форм работы.

Настаўнікі пераможцаў алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі «За педагагічнае майстэрства».

Пераможцы алімпіяды ва ўсіх узроставых групах кожнай катэгорыі атрымліваюць дыпломы I, II і III ступені з прысваеннем звання Лаўрэата.

Удзельнiкi алiмпiяды, якія паказалі добрыя, але недастатковыя для дасягнення прызавых месцаў вынікі, атрымліваюць ганаровыя граматы.
Праезд, харчаванне і размяшчэнне ўдзельніка і яго суправаджаюць асоб ажыццяўляецца за кошт камандзіруючага боку.

Кантакты алімпіяды:

Арганізацыйныя пытанні

Электронная пошта: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Тэлефоны:  +375162570360,  +375297550959, +375295605105.

Юрыдычны адрас

224030 г. Брэст, вул. Гогаля, 7, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы»

Вэб-сайт: mus.brest.by

Рэгламент правядзення алімпіяды

9.00 – 9.40 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (фае 1 паверх)

9.40 – 10.00 – адкрыццё алімпіяды (Камерная зала, першы паверх)

10.00 – 11.35 – пісьмовая работа па сальфеджыа і музычнай грамаце (дыктоўка, слыхавы аналіз, тэст)

11.35 – 12.00 – перапынак

12.00 – 13.20 – пісьмовая работа па музычнай літаратуры (музычная віктарына, тэст)

13.30 - завяршэнне алімпіяды