8 красавіка 2023 года

V Абласны конкурс юных піяністаў "Новыя гарызонты"

ПАЛАЖЭННЕ аб V Абласным конкурсе юных піяністаў "Новыя гарызонты"

Арганізатары

Арганізатарамі V абласнога конкурсу юных піяністаў “Новыя гарызонты” (далей – конкурс) з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы”.

Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

  • падтрымка таленавітых маладых музыкантаў (навучэнцаў устаноў адукацыі), развіццё іх творчых здольнасцей і павышэнне прафесійнага ўзроўню;
  • папулярызацыя інструментальнай класічнай музыкі ў Рэспубліцы Беларусь і Брэсцкай вобласці ў прыватнасці;
  • захаванне традыцый і пошук новых шляхоў развіцця нацыянальнай выканальніцкай школы.

У конкурсе могуць браць удзел навучэнцы ДШМ, ДМШ і ўстаноў адукацыі сістэмы Міністэрства адукацыі (далей – канкурсанты).

Для непасрэднага кіравання правядзеннем конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт).

Аргкамітэт:

  • ажыццяўляе кіраванне падрыхтоўкай і правядзеннем конкурсу;
  • разглядае і зацвярджае склад журы конкурсу;
  • узаемадзейнічае з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці і іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення і асвятлення конкурсу ў сродках масавай інфармацыі;
  • зацвярджае сумы ўзнагароджанняў членаў журы;
  • вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення конкурсу.
Пасяджэнні аргкамітэту лічацца правамоцнымі, калі ў іх бярэ ўдзел не менш за дзве трэці яго складу. Рашэнні аргкамітэту прымаюцца адкрытым галасаваннем і лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала больш паловы членаў аргкамітэту з прысутных на пасяджэнні.
Рашэнне аргкамітэту афармляецца пратаколам, які падпісвае старшыня аргкамітэту.
Умовы правядзення конкурсу.

Конкурс праводзіцца ў намінацыі "Фартэпіяна (сола)"
па трох узроставых групах:

Узроставыя групы:

 Група А - выканаўцы ва ўзросце ад 9 да 11 гадоў (уключна)
 Група В - выканаўцы ва ўзросце ад 12 да 13 гадоў (уключна)
 Група C - выканаўцы ва ўзросце ад 14 да 15 гадоў (уключна)

Узрост удзельнікаў вызначаецца на дату правядзення конкурсу.

Праграма:

  1. Паліфанічны твор І.С. Баха (акрамя твораў з Нотнага сшытка Ганны Магдалены Бах) ці твор буйной формы кампазітара XVII - XVIII стст;
  2. П'еса кантыленнага характару;
  3. Віртуозны твор ці эцюд.
Вітаецца ўключэнне ў праграму твораў беларускiх аўтараў. Праграма ўдзельніка павінна адпавядаць патрабаванням конкурсу. Змены ў заяўленай праграме не дапускаюцца. Праграма выконваецца на памяць.

Для ўдзелу ў конкурсе асобна канкурсант альбо ўстанова адукацыі, у якой ён навучаецца, накіроўвае наступныя матэрыялы:

-запоўненую электронную форму заяўкі

-электронную копію дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні) на адрас:

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

-запоўненую форму заяўкі

-копію дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні) з паметкай "на конкурс" на адрас:

224030 г. Брэст, вул. Гогаля, 7, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы»

Колькасць удзельнікаў ад адной навучальнай установы не павінна перавышаць двух чалавек у адной узроставай групе

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 24 сакавіка 2023 года (уключна).

Кожны ўдзельнік (уключаючы настаўніка) падчас рэгістрацыі абавязаны набыць квіток на ўрачысты канцэрт-закрыццё конкурсу, які адбудзецца пасля конкурсных праслухоўванняў 8 красавiка 2023 года.

Праслухоўваннi ўдзельнікаў конкурсу праводзяцца ў два туры

I тур - ва ўстановах адукацыі па месцы вучобы;
II тур - у Брэсцкім музычным каледжы: 8 красавіка 2023 года

Журы:

  • ацэньвае прафесійны і творчы ўзровень выканання канкурсантаў;
  • афармляе пратаколы вынікаў галасавання на другім туры конкурсу;
  • выбірае прызёраў і дыпламантаў конкурсу, уладальнікаў спецыяльных прэмій і ўзнагарод у кожнай з катэгорый і ўзроставых груп конкурсу і прадстаўляе іх спіс у аргкамітэт для ўзнагароджання;
  • інфармуе канкурсантаў аб выніках іх удзелу ў конкурсе;
Рашэнні журы прымаюцца на пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі, якія падпісваюць усе члены журы.

Журы мае права не вызначаць пераможцу ў любой з катэгорый.

Пасяджэнне журы лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за дзве трэці яго складу.

Рашэнні журы па кожнай з катэгорый iўзроставых груп конкурсу абвяшчаюцца неўзабаве пасля заканчэння праслухоўвання ў дадзенай групе.

Усе рашэнні журы канчатковыя і перагляду не падлягаюць.

Пераможцы конкурсу ва ўсіх узроставых групах кожнай катэгорыі атрымліваюць дыпломы I, II і III ступені.

Канкурсанты, якія паказалі добрыя, але недастатковыя для дасягнення прызавых месцаў вынікі, атрымліваюць спецыяльныя дыпломы, астатнія ўдзельнікі другога тура атрымліваюць граматы.

Педагогі лаўрэатаў атрымліваюць ганаровыя граматы конкурсу.


Праезд, харчаванне і размяшчэнне ўдзельніка і яго суправаджаючых асоб ажыццяўляецца за кошт камандзіруючага боку.

Кантакты конкурсу:

Інфармацыя

+375 29 800-04-36

Куфко Анжэла Іванаўна

+375 29 729-01-57

Верамяйчук Дар'я Іванаўна


Юрыдычны адрас

224030 г. Брэст, вул. Гогаля, 7, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы»

Вэб-сайт: mus.brest.by