30 сакавіка 2024 года

III Абласны фестываль-конкурс дзіцячай харавой творчасці

"ГОМАН ЮНАЦТВА"

ПАЛАЖЭННЕ аб III Абласным фестывалi-конкурсе дзіцячай харавой творчасці “Гоман юнацтва”

Арганізатары

Арганізатарамі IIІ Абласнога фестываля-конкурса дзіцячай харавой творчасці “Гоман юнацтва” (далей – конкурс) з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы”.

Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца:

  • развіццё культуры дзіцячай народнай творчасці;
  • павышэнне цікавасці дзяцей да вытокаў народнай пеўчай культуры;
  • папулярызацыя народнай музычнай культуры, харавога спеву як самага даступнага віду музычнага мастацтва, выяўленне і падтрымка маладых талентаў, развіццё іх творчага патэнцыялу;
  • забеспячэнне пераемнасці і развіцця айчынных традыцый вакальна-харавога мастацтва;
  • фарміраванне цікавасці да розных жанраў і форм вакальна-харавога мастацтва сярод дзяцей і юнацтва;
  • параўнанне артыстычнага, пеўчага і выканальніцкага ўзроўню калектываў на конкурснай аснове, супрацоўніцтва і абмен вопытам;
  • развіццё прафесійных уменняў і навыкаў навучэнцаў; 
  • павышэнне мастацкага ўзроўню, актывізацыя творчай і канцэртнай дзейнасці харавых калектываў;
  • аказанне метадычнай і практычнай дапамогі спецыялістам, якія працуюць з дзецьмі ў жанры харавой музыкі.

У фестывалі-конкурсе могуць прымаць удзел харавыя калектывы ДМШ і ДШМ, агульнаадукацыйных школ, центраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, харавыя калектывы культурна-забаўляльных і духоўных арганізацый, дзіцячыя калектывы і салісты-вакалісты з народнай манерай пенія (народная накіраванасць). Фестываль-конкурс мае статус абласнога і прадугледжвае ўдзел хораў г. Брэста і Брэсцкай вобласці 

Аргкамітэт:


  • ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем конкурсу;
  • разглядае і зацвярджае склад журы конкурсу;
  • узаемадзейнічае з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці і іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення і асвятлення конкурсу ў сродках масавай інфармацыі;
  • вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у ходзе падрыхтоўкі і правядзення конкурсу.
 Пасяджэнні аргкамітэту лічацца правамоцнымі, калі ў іх бярэ ўдзел не менш за дзве трэці яго складу. Рашэнні аргкамітэту прымаюцца адкрытым галасаваннем і лічацца прынятымі, калі за іх прагаласавала больш паловы членаў аргкамітэту з прысутных на пасяджэнні.
Рашэнне аргкамітэту афармляецца пратаколам, які падпісвае старшыня аргкамітэту.
Умовы правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца па двух напрамках:

1. Акадэмічны напрамак

2. Народны напрамак

АКАДЭМІЧНЫ НАПРАМАК

1. Малодшы хор – 1-3 кл. ДШМ
2. Старэйшы хор – 4-7 кл. ДШМ
*дапускаецца ўдзел аднаго ілюстратара на 10 удзельнікаў калектыву.
3. Зводны хор – 1-7 кл. ДШМ
*дапускаецца ўдзел аднаго ілюстратара на 10 удзельнікаў калектыву.

Установа адукацыі мае права падаць заяўкі для ўдзелу ў фестывалі некалькіх харавых калектываў

У конкурсных праслухоўваннях прымаюць удзел калектывы толькі акадэмічнага кірунку

ПРАГРАМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

Малодшы хор

  • выкананне рознахарактарных твораў на выбар (замежных, рускіх, савецкіх, сучасных аўтараў) з элементамі 2-х-галосся;
  • вітаецца выкананне аднаго твора без суправаджэння (a'capella).
Працягласць гучання ўсёй конкурснай праграмы - да 10 хвілін з улікам часу на выхад калектыву.

Старэйшы хор

  • выкананне рознахарактарных твораў на выбар (замежных, рускіх, савецкіх, сучасных аўтараў) з элементамі 3-х і 4-х-галасы;
  • твор а'capella;
Працягласць гучання ўсёй конкурснай праграмы - да 15 хвілін з улікам часу на выхад калектыву.

Зводны хор

  • выкананне рознахарактарных твораў на выбар (замежных, рускіх, савецкіх, сучасных аўтараў) з элементамі 3-х і 4-х-галасы;
  • твор а'capella;
Працягласць гучання усёй конкурснай праграмы - да 15 хвілін з улікам часу

Праграма ўдзельніка павінна адпавядаць патрабаванням конкурсу.

Змены ў заяўленай праграме не дапускаюцца.

Праграма выконваецца на памяць.

Выкарыстанне фанаграм не дапускаецца

НАРОДНЫ НАПРАМАК

1. Малодшая група (7-11 гадоў)
1. Старэйшая група (12-16 гадоў)

ПРАГРАМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ

Дзве народныя песні па выбары: 

з суправаджэннем (з выкарыстаннем фанаграм "-", "жывага" акампанементу) або а'capella

Магчыма выкарыстанне толькі абразцоў традыцыйнай або стылізаванай народнай песні.

Праграма ўдзельніка павінна адпавядаць патрабаванням конкурсу.

Змены ў заяўленай праграме не дапускаюцца.

Праграма выконваецца на памяць.

Працягласць гучання аднаго нумара не павінна перавышаць 3-5 хвілін. 

Для ўдзелу ў конкурсе асабіста канкурсант або ўстанова адукацыі, у якой ён навучаецца, накіроўвае наступныя дакументы:

кароткае рэзюмэ калектыва
фота (фармат dpi, jpg)
фанаграмы (для удзельнікаў народнага напрамку)

Для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе да 5 сакавіка 2024 года неабходна выслаць заяўку ў аргкамітэт . Адрасы для заявак:

Акадэмічны напрамак
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Народны напрамак
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Сваёй заяўкай на ўдзел харавы калектыў выказвае згоду з умовамі фестывалю, а таксама з правядзеннем тэле - і фотаздымак, тэле -, радыё-і інтэрнэт-трансляцый, запісаў выступлення і магчымасцю яго рэпрадукцыі ў рамках работы фестывалю. Пры паступленні няпоўнага пакета дакументаў, а таксама заяўкі асобы, якія паступілі асле, не разглядаюцца і да ўдзелу не дапускаюцца. Усе матэрыялы прадстаўляюцца ў электронным выглядзе як дадатак да формы заяўкі.

Уступны ўзнос адсутнічае. Кожны ўдзельнік калектыву (уключаючы кіраўніка і канцэртмайстараў) падчас рэгістрацыі абавязаны набыць квіток на ўрачысты канцэрт-закрыццё фестывалю, які адбудзецца пасля конкурсных праслухоўванняў 30 сакавіка 2024 года


Праезд, харчаванне і размяшчэнне ўдзельнікаў і суправаджаючых асоб ажыццяўляецца за кошт камандзіруючага боку.
Праслухоўвання ўдзельнікаў праводзяцца публічна ў адзін тур. Чарговасць выступлення вызначаецца аргкамітэтам. Конкурсныя праслухоўванні праходзяць у прысутнасці журы, зацверджанага аргкамітэтам фестывалю, і публікі.

Для прафесійнай ацэнкі канкурсантаў аргкамітэт зацвярджае склад членаў журы конкурсу (далей– журы) у колькасці не больш за пяць чалавек у кожнай катэгорыі. Журы складаецца з вядомых беларускіх музыкантаў (педагагічных работнікаў навучальных устаноў у сферы музычнага мастацтва і творчых дзеячаў).

Журы:


  • ацэньвае прафесійны і творчы ўзровень выканання канкурсантаў;
  • афармляе пратаколы;
  • выбірае лаўрэатаў конкурсу, уладальнікаў спецыяльных дыпломаў у кожнай з катэгорый і ўзроставых груп конкурсу і прадстаўляе іх спіс у аргкамітэт для ўзнагароджання;
  • інфармуе канкурсантаў аб выніках іх удзелу ў конкурсе;
  • вызначае склад і праграму ўдзельнікаў заключнага канцэрта пераможцаў конкурсу.

Журы ацэньвае канкурсантаў па 10-бальнай сістэме па наступных крытэрыях:

Акадэмічнае накіраванне
  • складанасць рэпертуару і арыгінальнасць выкананых твораў;
  • узровень выканальніцкага майстэрства, творчага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў у хоры; 
  • увасабленне мастацка-вобразнага зместу выкананых твораў, складнасць формы музычных кампазіцый;
  • эмацыйнасць, артыстызм і сцэнічную культуру выканаўцаў.
Народнае накіраванне
  • узровень выканання;
  • артыстызм; 
  • сцэнічнае майстэрства і касцюм

Размеркаванне прызавых месцаў адбываецца шляхам галасавання ўсіх членаў журы. У выпадку, калі ў конкурсе прымае ўдзел вучань альбо сваяк члена журы, дадзены член журы абавязаны адмовіцца ад судзейства ў той узроставай групе, дзе бярэ ўдзел яго вучань (сваяк).

Рашэнні журы прымаюцца на пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі, якія падпісваюць члены журы. Журы правамоцна прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за дзве трэці ад яго поўнага складу. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы. У выпадку роўнасці галасоў меркаванне старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнні журы па кожнай з катэгорый i ўзроставых груп конкурсу абвяшчаюцца пасля заканчэння праслухоўвання ў дадзенай групе. Усе рашэнні журы канчатковыя і не могуць быць аспрэчаны.

Удзельнікі фестывалю ацэньваюцца па катэгорыях і ўзнагароджваюцца дыпломамі: лаўрэата 1-й, 2-й, 3-й ступеняў у кожнай узроставай групе фестывалю. Журы пакідае за сабой права не прысуджаць і / або дзяліць якое-небудзь з прызавых месцаў. Рашэнне журы канчатковае і перагляду не падлягае

Журы мае права засноўваць спецыяльныя дыпломы, адзначыць граматамі лепшых канцэртмайстраў, кіраўнікоў калектываў, якія паказалі на фестывалі высокія творчыя вынікі

Кантакты:

Арганізацыйныя пытанні

Тэлефоны: 

Акадэмічны напрамак: +375297967976 (Шпак Ганна Мікалаеўна), +375297230310 (Еўстратава Таццяна Юр'еўна). 

Народны напрамак: +37529-522-55-91 (Іванюк Святлана Сяргееўна)

Электронная пошта для заявак: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. (акадэмічны напрамак), Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. (народны напрамак)

Інфармацыя

Старонка ў Кантакце:

 https://vk.com/event131047122

Адрас

224030 г. Брэст, вул. Гогаля, 7, установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р.Шырмы»

Вэб-сайт: mus.brest.by

Электронная пошта: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.