Парадак работы са зваротамі грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ва Установе адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы"

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб у каледжы ажыццяўляецца згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года № 200-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"

Звярнуцца ва Установу адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы" можна некалькімі спосабамі:

  • напісаць ліст і накіраваць яго на адрас: 224030 Брэст, вул. Гогаля, д.7;
  • патэлефанаваць на «гарачую лінію»  34-08-55
  • запісацца на асабісты прыём па тэлефоне 34-08-55;
  • выкарыстаць электронную форму падачы звароту на адрас  Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.  ці праз рубрыку "Электронныя звароты" 
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ
  • Пры вусным звароце грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама прадстаўнікі юрыдычнай асобы павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
  • Асабісты прыём грамадзян дырэктарам УА "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы"  праводзіцца згодна з графікам. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму дырэктара  прыём праводзіць яго намеснік або асоба, якая выконвае яго абавязкі.
  • Графік асабістага прыёму грамадзян размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе ў даступным для агляду месцы, а таксама размяшчаецца на Інтэрнэт-сайце каледжа.
  • Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
  • Папярэдні запіс грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб вядзе сакратар у прыёмнай дырэктара ці па тэлефоне 34-08-55 у рабочы з 8.30 да 13.00, з 14.00 да 17.30 гадзін.
  • Дырэктар, асоба, якое вядзе папярэдні запіс на асабісты прыём, мае права адмовіць у асабістым прыёме, запісе на асабісты прыём у выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Графік асабістага прыёму 

Дырэктар Літвінчук Сяргей Васільевіч

Серада 11.00 - 13.00

Пятніца 11.00 - 13.00

Графік асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб вышэйстаячай арганизацыі можна знайсці па спасылцы
ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
    • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
    • не выкананы патрабаванні, якія прад'яўляюцца для іх падачы;
    • не выкладзена сутнасць звароту;
    • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
    • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
    • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі УА "Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы";
    • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
    • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
    • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
    • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы. і разгляды такіх зваротаў;
    Просім Вас уважліва запаўняць абавязковыя раздзелы рэгістрацыйнай формы, выкладаць сутнасць звароту выразна і карэктна. Звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням, не будуць разгледжаны.
    Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Вышэйстаячая арганізацыя
УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА


224006, г. Брэст, вул. Камуністычная, 1,

Рэжым работы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30, перапынак з 13.00 да 14.00
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Тэлефон «гарачай лініі», тэлефон для даведак (80162) 21-08-63
Графік прыёма грамадзян і юрыдычных асоб можна знайсці па спасылцы