IV Адкрытая навукова-творчая завочная канферэнцыя імя Рыгора Шырмы “Даследаванне як творчасць”

5 красавіка на базе УА “Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы” адбылася IV Адкрытая навукова-творчая завочная канферэнцыя імя Рыгора Шырмы “Даследаванне як творчасць”, прысвечаная 130-годдзю Рыгора Раманавіча. Выкладчыкі ЦК “Гісторыя музыкі” і ЦК “Тэорыя музыкі”, навучэнцы 1 – 4 курсаў спецыяльнасці “Музыказнаўства” з цікавасцю пазнаёміліся з навуковымі працамі ўдзельнікаў. Частка дакладаў была прадстаўлена ў выглядзе выступаў, а іншыя, згодна рэгламенту, былі дасланыя ў фармаце мультымедыйных праектаў. У “шырмаўскіх чытаннях” у гэтым годзе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі “Віцебскі музычны каледж імя І. І. Салертынскага”, “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”, “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”, “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага”, “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”.
Выкладчыкі і навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа выказваюць шчырую падзяку за праведзеную навукова-даследчую працу, за цікавыя і змястоўныя выступы!
З павагай і надзеяй на далейшае супрацоўніцтва і сяброўства, арганізатары канферэнцыі.