Канцэрт лаўрэатаў

28 красавіка ў музычнай зале ДУК "Гісторыка-мемарыяльны музей "Маёнтак Нямцэвічаў" пры падтрымцы адміністрацыі Брэсцкага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама адбыўся канцэрт лаўрэатаў  абласнога конкурсу юных піяністаў "Новыя гарызонты", у якім прынялі ўдзел выканаўцы з г. Брэста і Брэсцкага раёна. Гэта была цёплая творчая сустрэча, якая запомніцца ўсім удзельнікам.