Да 140-годдзя з дня нараджэння
Якуба Коласа

Трэцяга лістапада 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста.

У гэты дзень у каледжы абылася віктарына для навучэнцаў першага курса "Шляхамі Коласа", у якой перамагла Казак Вераніка (спецыяльнасць "Музыказнаўства"). І гэта не стала нечаканасцю, бо яна паступіла ў наш каледж, скончыўшы 9 класаў "Пінкавіцкай сярэдняй школы імя Якуба Коласа", у якой калісьці і працаваў настаўнікам наш знакаміты пісьменнік.