V Абласны конкурс юных піяністаў "Новыя гарызонты"

8 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Рыгора Шырмы адбыўся V абласны конкурс юных піяністаў "Новыя гарызонты", у якім прынялі ўдзел 53 выканаўцы з усёй вобласці. 

Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі. Юныя піяністы прадэманстравалі яркую эмацыянальнасць, выразнасць выканання праграмы і артыстызм.

Конкурс стаў сапраўднай урачыстасцю музыкі і натхнення.

Жадаем далейшых поспехаў!!!

Да новых сустрэч!

Вынікі конкурсу