Да Дня беларускага пісьменства

Для кожнага беларуса першая нядзеля верасня асабліва святочная - гэта Дзень беларускага пісьменства.

З глыбокай старажытнасці – спрадвеку,

каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз.

Каб мову мець, каб звацца Чалавекам,

цягнуўся да асветы беларус.

 

                                                                   М. Федзюковіч


Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Гэта свята – увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пераемнасці духоўных традыцый. Гэта ўрачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з плёнам працы сучасных пісьменнікаў, журналістаў і выдаўцоў.

У гэтым годзе 6 верасня цэнтрам урачыстых мерапрыемстваў стаў горад Бялынічы Магілёўскай вобласці. Брэсцкі музычны каледж імя Р.Шырмы таксама далучыўся да свята. На тэматытычным стэндзе была размешчана інфармацыя пра гісторыю Дня беларускага пісьменства, горад Бялынічы, цікавыя факты. У бібліятэцы навучэнцы і выкладчыкі маглі наведаць кніжную выставу "Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова". Дню беларускага пісьментсва была прысвечана і інфармацыйная гадзіна.