Году малай радзімы прысвячаецца...
"Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"


28 лютага 2019 года ў Малой зале Брэсцкага музычнага каледжа прайшло мерапрыемства «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», прысвечанае  Году малай радзімы.

Тры каманды навучэнцаў I і II курсаў спаборнічалі ў веданні гісторыі роднага краю, народных святаў, абрадаў і традыцый. Прыемным дадаткам інтэлектуальнай гульні сталі выступленні ансамбля народнай песні «Купавушка» і навучэнцаў Вольгі Гержы і Юліі Федарук (цымбалы), правядзенне міні-віктарыны для гледачоў.

Мерапрыемства, якое дэманструе глыбокія веды вучняў у галіне гісторыі і культуры Беларусі, было падрыхтавана выкладчыкамі цыклавой камісіі «Агульнаадукацыйныя дысцыпліны» І. А. Маргуновой, Н.Н. Шыкун, А. А Беняш, А. П. Сцепавым.