Да 70-годдзя Галіны Гарэлавай

15 красавіка 2021 года ў Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Рыгора Шырмы адбыўся канцэрт да юбілею яркага прадстаўніка нацыянальнай кампазітарскай школы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прафесара кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Галіны Канстанцінаўны Гарэлавай.

Камерна-інструментальныя сачыненні кампазітара былі выкананы навучэнцамі-музыказнаўцамі і вучнямі-інструменталістамі дзіцячай музычнай школы пры каледжы. Падчас канцэрту адбылася лекцыя-прэзентацыя пра творчасць Г. К. Гарэлавай.

 У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы-музыказнаўцы, харавікі-акадэмісты, выканаўцы на фартэпiяна, цымбалах і флейце.

Праграму падрыхтавалі выкладчыкі Аліна Сяргееўна Грышчанка, Маргарыта Яўгенаўна Напольнава, Жанна Уладзіміраўна Палывяная, Алена Юр'еўна Бендзікава, Кацярына Эдуардаўна Мінько, Ларыса Іванаўна Бадрэтдзінава,  Яўгенія Валянцінаўна Яроменка, Наталля Уладзіміраўна Жэбіт.

Loading...