Камерна-інструментальныя сачыненні кампазітара былі выкананы навучэнцамі-музыказнаўцамі і вучнямі-інструменталістамі дзіцячай музычнай школы пры каледжы. Падчас канцэрту адбылася лекцыя-прэзентацыя пра творчасць Г. К. Гарэлавай.
У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы-музыказнаўцы, харавікі-акадэмісты, выканаўцы на фартэпiяна, цымбалах і флейце.
Праграму падрыхтавалі выкладчыкі Аліна Сяргееўна Грышчанка, Маргарыта Яўгенаўна Напольнава, Жанна Уладзіміраўна Палывяная, Алена Юр'еўна Бендзікава, Кацярына Эдуардаўна Мінько, Ларыса Іванаўна Бадрэтдзінава, Яўгенія Валянцінаўна Яроменка, Наталля Уладзіміраўна Жэбіт.